Главная » 2014 » Ноябрь » 17 » РГА "Перспектыва" рыхтуе чарговы форум прадпрымальнікаў
09:11
РГА "Перспектыва" рыхтуе чарговы форум прадпрымальнікаў
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" аб'явіла пра падрыхтоўку чарговага форуму прадпрымальнікаў. Чакаецца, што ён пройдзе 8 снежня ў мінскай гасцініцы "Беларусь".

Форум пад назвай "Вынікі, перспектывы і прапановы прадпрымальнікаў Беларусі" будзе прысвечаны вырашэнню асноўных праблем малога бізнесу, паведамляе сайт "Перспектывы" (www.perspektyva.org). Прысутныя падвядуць вынікі за гэты год і абмяркуюць перспектывы працы малога бізнесу ў наступным.

Арганізатары мерапрыемства падкрэсліваюць: ім вельмі важна быць пачутымі кіраўніцтвам краіны, таму сярод асноўных задач форуму — стварэнне пляцоўкі для кансалідаванага выказвання поглядаў прадпрымальнікаў і правядзенне перамоў з уладамі.  Да ўдзелу ў форуме акрамя непасрэдна прадпрымальнікаў запрашаюцца ўласнікі рынкаў і гандлёвых цэнтраў краіны. "Праблемы агульныя, і вырашаць іх трэба разам", — перакананыя прадстаўнікі "Перспектывы". Папярэдні форум прадпрымальнікаў называўся "Выбар прадпрымальнікаў — цывілізаваная сучасная рыначная эканоміка", ён прайшоў у Мінску 30 чэрвеня. Удзельнікі форуму — больш за 200 прадстаўнікоў малога бізнесу са сталіцы і рэгіёнаў — абмяркоўвалі ўмовы працы індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) пасля ўваходжання ў сілу ўказа прэзідэнта № 222. Указ, нагадаем, абавязаў ІП мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, што ўвозяцца ў Беларусь пасля 1 ліпеня 2014 года.

Источник

Просмотров: 542 | Добавил: scorunplorib | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0